ACTIO – CONTEMPLATIO, альбо Ноч музеяў у Цэнтры Думкі Яна Паўла ІІ

Grafika z napisem ACTIO – CONTEMPLATIO | Noc Muzeów w Centrum Myśli Jana Pawła II

13.05.2024, а гадз. 13:00-23:00

Уваход бясплатны

Escape room «Таямніца шчасця», вулічныя танцы на вул. Foksal з гуртом Гайда Банда, канцэрты Sw@da x Nicos і нашага Хору, майстар-клас каліграфіі, Вежа загадак і сузірання. Усё гэта і многае іншае чакае Вас падчас Ночы музеяў 2024, арганізаванай Цэнтрам Думкі Яна Паўла ІІ. Падрабязны расклад знаходзіцца ніжэй.

Прыпыненне, добрае ўнутранае самапачуццё і спакой зыходзяць з добрых адносін – з сабой і з іншымі людзьмі. Каб падкрэсліць гэтую шматмернасць патрэб і вопыту, мы запрашаем Вас у дзве прасторы: месца сузірання, уважлівасці і крэатыўнасці на нашым дзядзінцу і на вуліцу Foksal, поўную радоснай весялосці.

У праграме: насычаная энергіяй танцавальная вечарына з танцамі на свежым паветры, якая спалучае розныя музычныя і этнічныя светы (Гайда Банда, Sw@da x Nicos), escape-room для ўсёй сям’і, выклікі ў атмасфернай Вежы загадак, канцэрт Хору Цэнтра Думкі Яна Паўла ІІ, які ажыццяўляе музычны дыялог паміж усходняй і заходняй культурай Еўропы, а таксама майстар-клас, які дазволіць знайсці момант на адпачынак і спакой ў гэты поўны моцных уражанняў дзень.

РАСКЛАД

  •     13:00-22:00 – Escape room «Таямніца шчасця» (неабходна ажыццявіць папярэднюю рэгістрацыю на сайце, форма рэгістрацыі будзе даступна з 7 мая ад гадз. 12:00)
  •     13:00-22:00 – «Creatio» — выстава плакатаў Марэка Мацейчыка
  •     16:00-20:30 – Майстар-клас па каліграфіі (неабходна ажыццявіць папярэднюю рэгістрацыю, рэгістрацыя будзе даступна з 7 мая ад гадз. 12:00)
  •     16:00-22:00 – Вежа загадак і сузірання
  •     17:00-19:00 – Нанізванне імгнення – адкрытае перфарматыўнае дзеянне
  •     19:00-20:45 – Танцы з гуртом Hajda Banda / Гайда Банда
  •     21:00-22:00 – Канцэрт Sw@da x Niczos
  •     22:15-23:00 – Канцэрт Хору Цэнтра Думкі Яна Паўла II

КУДЫ МЫ ЗАПРАШАЕМ ВАС?

ТАНЦЫ З ГУРТОМ HAJDA BANDA / ГАЙДА БАНДА

Hajda Banda / Гайда Банда – гэта беларуска-польскі гурт, які выконвае традыцыйны танцавальны і вакальны рэпертуар з Падляшша, Заходняй Беларусі і Палесся. Старадаўнія полькі, абярэкі, песні і спевы выконваюцца з энергіяй маладосці і артыстычнай вытанчанасцю, пачэрпнутымі з архіўных запісаў і сустрэч з майстрамі вясковай музыкі. У складзе гурту можна пачуць наступныя акустычныя, рэгіянальныя інструменты: скрыпку, трохрадны гармонік, цымбалы і рамачны барабан. Адзіны ў свеце «Падляшскі біг-бэнд» чэрпае натхненне ў такіх выканаўцаў, як: Вера Грыгарук, Эдмунд Брожэк, Станіслаў В. Маленчук, Фальклорная Студыя Падляшскіх Беларусаў Жэмэрва.

КАНЦЭРТ SW@DA X NICZOS

#indawoods – гэта ўнікальная бас-гісторыя Sw@da – польска-калумбійскага прадзюсара, намінаванага на ўзнагароду «Фрыдэрык» ў 2023 годзе за альбом «Sad» і Niczos — надзвычай таленавітая спявачка і рэперка з Падляшша, якая сумяшчае клубныя аранжыроўкі, узбагачаючы іх элементамі традыцыйных спеваў і рэпу на падляшскай і беларускай мовах. Дуэт з Падляшша чэрпае моцнае натхненне з магіі свайго рэгіёну, але спалучае традыцыйныя элементы з сучаснымі, электроннымі гукамі.

КАНЦЭРТ ХОРУ ЦЭНТРА ДУМКІ ЯНА ПАЎЛА ІІ

Падчас кароткага канцэрта Хор прадставіць дыялог паміж усходняй і заходняй культурамі Еўропы. Удзельнікі Ночы музеяў пачуюць творы розных эпох і рэгіёнаў: ад сярэднявечных франконскіх і візантыйскіх монадый, праз барочныя і рамантычныя поліфанічныя творы да сучаснай харавой літаратуры. Заходні (рымска-каталіцкі) і ўсходні (царкоўны) рэпертуары будуць выконвацца парамі, такім чынам, каб прадэманстраваць агульныя і спалучаемыя элементы, а таксама адрозненні. Фіналам канцэрта стане твор Рамуальда Твардоўскага «Алілуя», які спалучае гэтыя два рэпертуары.

Opublikowano 25.04.2024

ZOBACZ RÓWNIEŻ

NOWY ODCINEK
Już jest nowy odcinek naszego podcastu „Słuchając drogi”. Gościnią odcinka jest Agnieszka Lis – lekarz psychiatra i psychoterapeutka.
Praca
Dołącz do naszego zespołu w Dziale Finansowo-Księgowym! Czekamy na Twoje zgłoszenie!
2 stycznia startuje akcja PoKolędzie JP2, podczas której chóry odwiedzają miejsca o ograniczonym dostępie do kultury. Z okazji jubileuszowej 10. edycji odbędzie się także koncert kolęd z wykonaniu uczestników. Zapraszamy także na wspólne kolędowanie na placu Zamkowym po Orszaku Trzech Króli.
Pięknych, radosnych Świąt Bożego Narodzenia, serca otwartego na spotkania, a także wielu zrealizowanych planów w 2025 roku życzy Zespół Centrum Myśli Jana Pawła II

Klikając „Zgadzam się” udzielasz zgody na przetwarzanie Twoich danych osobowych dotyczących Twojej aktywności na naszej witrynie w celach analitycznych, zapewnienia prawidłowego działania funkcjonalności z serwisów społecznościowych oraz serwerów treści. Szczegółowy opis celów i zakresu przetwarzanych danych znajdziesz tutaj.