Ужо 12 ліпеня пачынаецца II Летні Агляд Фільмаў «Пад супольным небам», які будзе працягвацца ажно па 6 верасня. Мы запрашаем Вас кожную сераду а 20:00 у двор нашай Мастацкай Камяніцы на вуліцы Фоксаль 11.
Сёлета ва двары Мастацкай Камяніцы мы прадставім поўныя эмоцый і ўражанняў фільмы з Украіны, Беларусі, Грузіі і Індыі. На нашых паказах пад адрытым небам будзе прадстаўлена да 15 найбольш цікавых фільмаў апошніх гадоў – мастацкіх і дакументальных, доўга- і кароткаметражных, ствараючых сучасную сацыяльна-культурную карціну краін, з якіх прыехалі варшаўскія эмігранты, якія паказваюць часта драматычныя прычыны і наступства пакідання сваіх дамоў.
Кожны паказ будзе суправаджацца размовай з запрошанымі гасцямі, экспертамі з розных сфер. Сярод іх будуць падарожнікі, журналісты, аўтары кніг і кінематографы, якія арыентуюцца ў прадстаўленых з’явах і іх кантэкстах не толькі з тэлеэкрану, але з уласнага – прафесійнага ці асабістага – вопыту і зацікаўленасцяў.
Мы запрашаем Вас сабрацца разам, каб стварыць прастору для бяспечных, творчых спатканняў і міжнароднага дыялогу – прасторы, якая дапаможа пераадолець страх перад іншасцю і пачуццем адчужэння.
Наведваць усе кіна-вечары можна бясплатна!
Увага, змена ў праграме!
11 ліпеня 2023 памёр Алесь Пушкін: мастак, перформер, палітычны вязень, ахвяра рэжыму Лукашэнкі. Разам з нашым партнёрам – Музеем Вольнай Беларусі – мы жадаем ушанаваць постаць мастака, дадаючы ў праграму Летняга Агляду Фільмаў «Пад супольным небам» прысвечаны яму фільм, зняты Анджэем Фідыка у 2007 годзе, які мы пакажам 2 жніўня.
У сувязі з гэтым запланаваны на дадзены дзень паказ фільму «Галасы» будзе перанесены на 30 жніўня (пасля агляду фільму «Minsk»).
Дзякуем за разуменне і сардэчна запрашаем.
2 жніўня ў праграме таксама будзе паказаны фільм «Калі кветкі не маўчаць» рэжысёра Андрэя Куцілы (2021).
Падчас вечару спаткання з кіно, паміж сеансамі, мы запрашаем Вас на размову са стваральнікамі гэтых двух дакументальных фільмаў: Анджэем Фідыка, рэжысёрам фільму «Беларускі вальс» і з Андрэем Куціла, рэжысёрам фільму «Калі кветкі не маўчаць», а таксама з Камілам Клысіньскім – знаўцам з «Цэнтру Усходніх Даследаванняў».
ПРАГРАМА
- 12 ліпеня
СМЕРЦЬ АТАРА (2021), рэж. Іосеб «Сосо» Бліадзэ, мастацкі, 105’, ГРУЗІЯ - 19 ліпеня
ВОДБЛЕСК (2021), рэж. Валянцін Васяновіч, мастацкі, 127′, УКРАІНА - 26 ліпеня
АДНОЙЧЫ Ў КІНО (2021), рэж. Пан Налін, мастацкі, 110′, ІНДЫЯ, ФРАНЦЫЯ, ЗША - 2 жніўня
БЕЛАРУСКІ ВАЛЬС (2007), рэж. Анджей Фидык, дакументальны, 74′, ПОЛЬШЧА
КАЛІ КВЕТКІ НЕ МАЎЧАЦЬ (2021), рэж. Андрэй Куціла, дакументальны, 71′, БЕЛАРУСЬ, ПОЛЬШЧА - 9 жніўня
ФЕІ ШАНКАРА (2021), рэж. Ірфана Маджумдар, мастацкі, 88′, ІНДЫЯ - 16 жніўня
СІНДРОМ ГАМЛЕТА (2022), рэж. Эльвіра Невера, Пётр Расалоўскі, дакументальны, 85′, ПОЛЬШЧА, ГЕРМАНІЯ
КАЗКА ПРА КОНІКА (2021) – рэж. Ульяна Асоўская, Дзяніс Страшны, дакументальны , 75′ УКРАІНА, ЭСТОНІЯ - 23 жніўня
ДЭДЭ (2017), рэж. Марыям Хачвані, мастацкі, 97′, ГРУЗІЯ
МОКРЫ ПЯСОК (2021), рэж. Алена Наверыяні, мастацкі, 115′, ГРУЗІЯ, ШВЕЙЦАРЫЯ - 30 жніўня
MINSK (2021), рэж. Барыс Гуц, мастацкі, 78′, ЭСТОНІЯ, РАСІЯ - 30 жніўня
MINSK (2021), рэж. Барыс Гуц, мастацкі, 78′, ЭСТОНІЯ, РАСІЯ - 30 жніўня
MINSK (2021), рэж. Барыс Гуц, мастацкі, 78′, ЭСТОНІЯ, РАСІЯ
ГАЛАСЫ (2022), рэж. DocWave, дакументальны, 50′, БЕЛАРУСЬ, ПОЛЬШЧА
АГЛЯД КАРОТКА- І СЯРЭДНЯМЕТРАЖНЫХ ФІЛЬМАЎ
- 6 верасня
У ПРАМЫМ ЭФІРЫ (2022), рэж. Мара Тамковіч, мастацкі, 14′, ПОЛЬШЧА, БЕЛАРУСЬ
PTITSA (2022), рэж. Аліна Максіменка, дакументальны, 30′, ПОЛЬШЧА, УКРАІНА
АПОШНЯЕ ЛЕТА (2022), рэж. Iгар Чышчэня, дакументальны, 43′, ПОЛЬШЧА, БЕЛАРУСЬ
АПОШНІЯ РЫЦАРЫ (2020), рэж. Давід Гургулія, дакументальны, 42′, ПОЛЬШЧА, ГРУЗІЯ
БЕЛАРУСКІ ВАЛЬС (2007)
- Працягласць: 74’
- Краіна: Польшча
- Мова: беларуская
- Субтытры: польскія
- Рэжысёр: Анджэй Фідык
- Сцэнарый: Анджэй Фідык
- Здымкі: Адам Фрэско
- Мантаж: Ян Мікалай Мірановіч
- Музыка: Кшэсімір Дэмбскі
АПІСАННЕ:
Беларусь. Таталітарны рэжым нішчыць усякую апазіцыю. Калі хто-небудзь крытыкуе дыктатара – рызыкуе страціць свабоду і наражае сябе на катаванні. Дакументальны фільм расказвае гісторыю Аляксандра Пушкіна, які належыць да тых нешматлікіх, хто не баіцца рэжымнага ўраду і не запужаны ім. Нягледзячы на наступствы, якія яму пагражаюць, ён вырашае арганізаваць хэпінінг, які высмейвае прэзідэнта Лукашэнку. Праз мастацтва і пачуццё гумару перформера мы пазнаем закуткі беларускай душы.
Фестывалі і ўзнагароды
- Узнагарода «Эммі» (2009) – намінацыя для найлепшай мастацка-культурнай праграмы
КАЛІ КВЕТКІ НЕ МАЎЧАЦЬ (2021)
- дакументальны фільм
- Працягласць: 71’
- Краіны: Беларусь, Польшча
- Мовы: беларуская, руская
- субтытры:
- Рэжысёр: Андрэй Куціла
- Сцэнарый: Андрэй Куціла
- Здымкі: Андрэй Куціла
- Мантаж: Павел Клепач, Андрэй Куціла
АПІСАННЕ:
Выбары ў Беларусі ў 2020 годзе былі сфальсіфікаваны, што выклікала народнае паўстанне, падобнага якому краіна яшчэ не бачыла. Мірныя пратэсты спаткаліся з бязлітасным гвалтам з боку міліцыі, але пратэстуючыя не адступілі, патрабуючы адстаўкі Прэзідэнта Лукашэнкі пасля 27 гадоў аўтарытарнага ўраду. Гэта выклікала наступную хвалю яшчэ больш лютых рэпрэсій. Фільм распавядае гісторыю аб звычайных беларускіх жанчынах і іх сем’ях, якія, нягледзячы на перажытыя траўмы, вырашаюць рызыкнуць усім дзеля барацьбы за свабоду. Разумеючы тое, што надзея – гэта вартасць, якая не можа памерці.
Фестывалі і ўзнагароды:
- Варшаўскі Міжнародны Кінафестываль (2021) – Узнагарода для найлепшага даеументальнага фільму
- Медыяфестываль «Чалавек у небяспецы» (2022) – Белая Кобра – Гранд-пры фестывалю
ГАЛАСЫ (2021)
- дакументальны фільм
- Працягласць: 50’
- Краіны: Беларусь, Польшча
- Мова: беларуская
- Субтытры:
- Рэжысёр: «DocWave»
У жніўні 2020 году людзі сабраліся на ступеньках Беларускай дзяржаўнай філармоніі, каб выразіць пратэст супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў. Трымаючы ў руках плакаты з надпісам «Наш голас укралі», яны стаялі разам і дружна выступалі супраць гвалту. Хаця ўлады разагналі гэтую спантанную акцыю, музыкі пачалі з’яўляцца на маршах пратэсту ў гандлёвых цэнтрах і метро, кожны раз натхняючы людзей песнямі пра гонар, адвагу, лёс і веру беларусаў. Так нарадзіўся адзін з сімвалаў беларускага руху супраціву – «Вольны хор».
Гісторыю нараджэння і дзейнасці «Вольнага хору» распавядзе сям’я Сердзюковых – музыкаў і працаўнікоў Філармоніі. Маладая сямейная пара не цікавілася занадта палітыкай, але, назіраючы ўласнымі вачыма жудасную брутальнасць рэжыму ў адносінах да мірна пратэстуючых суайчыннікаў, яны не маглі застацца абыякавымі. Пара стала адным з ініцыятараў творчага супраціву. Пасля чарговай акцыі віяланчэліста Аляксандра Сердзюкова затрымалі ў працы, яму прысудзілі 15 сутак заключэння. Пасля выхаду на свабоду ён вырашыў завяршыць актыўныя дзеянні і сканцэнтравацца на сям’і і развіваць сваё хобі.
MINSK (2021)
- мастацкі фільм
- Працягласць: 78’
- Краіны: Эстонія, Расія
- Мова: руская
- Субтытры:
- Рэжысёр: Барыс Гуц
- Сцэнарый: Барыс Гуц
- Здымкі: Дар’я Ліхачова
- Мантаж: Барыс Гуц
- Музыка: Face, Гречка, Шура, Naviband
- Здымачная група: Аляксей Масладудаў, Анастасія Шамякіна, Анастасія Проніна, Даніл Сцяклоў
АПІСАННЕ:
Першы поўнаметражны фільм пра падзеі жніўня 2020 году ў Беларусі, зняты адным дублем. Паша і Юля, маладая беларуская сямейная пара, выходзяць уначы са свайго дому і аказваюцца ў цэнтры пратэстаў пасля сфальсіфікаваных выбараў. Звычыйны шпацыр ператвараецца ў сапраўднае пекла, у якім бязвінныя людзі становяцца ахвярамі брутальнасці міліцыі.
Фестывалі і ўзнагароды:
- Міжнародны Кінафестываль Pune (2023) – Галоўны конкурс
- Film Meeting Bergamo (2023) – Галоўны конкурс
- Cottbus Film Festival of Young East European Cinema (2022) – Узнагарода FIPRESCI, Узнагарода Экуменічнага Журы
У ПРАМЫМ ЭФІРЫ (2022)
- кароткаметражны мастацкі фільм
- Працягласць: 14’
- Краіны: Польшча, Беларусь
- Мова: беларуская
- Субтытры:
- Рэжысёр: Мара Тамковіч
- Сцэнарый: Мара Тамковіч
- Здымкі: Кшыштоф Трэля
- Мантаж: Катажына Лесьняк
- Музыка:
- Мартына Кацпровіч
- Здымачная група: Аляксандра Вайцеховіч, Паліна Хабатарава, Андрэй Новік, Кетэван Асраташвілі, Савелій Гарашчэня
Мірныя пратэсты ў Мінску пасля смяротнага пабіцця беларускага апазіцыянера разогнаны міліцыяй. Журналісты незалежнага беларускага тэлебачання – адзіныя, хто трансліравалі гэтыя падзеі з аднаго бліжэйшага шматкватэрнага дому. Калі яны становяцца мішэнню для міліцэйскага дрону, у іх мала часу, каб вырашыць – працягваць здымаць ці засцярэгчыся ад небяспекі? Што будзе важнейшым – праўда ці свабода? Фільм заснаваны на рэальных падзеях.
У фільме былі выкарыстаны фраменты трансляцыі Кацярыны Андрэевай і Дар’і Чульцовай з плошчы Перамен і студыі Белсату 15 лістапала 2020 году.
Сцэнарый для фільму быў выбраны ў рамках кампаніі «15 хвілін да прэм’еры» Фонда «Школа Вайды».
Фестывалі і ўзнагароды:
- Міжнародны Кінафестываль у Чыкага (2022) – Узнагарода «Silver Hugo»
- Фестываль Польскіх Мастацкіх Фільмаў, Гдыня (2022) – Узнагарода часапісу «Люстра» („Lustro”)
АПОШНЯЕ ЛЕТА (2022)
- дакументальны фільм
- Працягласць: 43’
- Краіны: Польшча, Беларусь
- Мова: беларуская
- Субтытры:
- Рэжысёр: Ігар Чышчэня
- Сцэнарый: Ігар Чышчэня
- Здымкі: Ігар Чышчэня
- Прадзюсер: Міраслаў Дэмбіньскі / Фонд дакументальнай адукацыі
АПІСАННЕ:
Міша – 17-гадовы падлетак, які толькі што стаў выпускніком прэстыжнага Ліцэю пры Беларускім Дзяржаўным Універсітэце (БДУ). Яго мара – гэта вывучэнне матэматыкі ў гэтай навучальнай установе. Уначы ён падрыхтоўваецца да іспытаў, а ўдзень тусуецца са сваімі сябрамі-скейтэрамі на ўскраінах Мінску, дзе апрацоўвае новыя трукі, сустракаецца з дзяўчынамі і прымае ўдзел у спаборніцтвах па скейтбордзінгу. Тым часам краіна перажывае самы напружаны час за амаль 30 гадоў, калі пандэмія каронавіруса супала з прэзідэнцкімі выбарамі. Людзі ўжо прызвычаіліся, што выбары ў Беларусь – гэта звычайная фармальнасць, але на гэты раз з’явілася іскра надзеі, што ўсё складзецца інакш.