Logo Centrum Myśli Jana Pawła II

ПАД СУПОЛЬНЫМ НЕБАМ – летні агляд фільмаў у Варшаве.

english

Адкрый для сябе кіно на шэзлонгах і з міжкультурнай перспектывы!

13 ліпеня пачынаецца кінаагляд ПАД СУПОЛЬНЫМ НЕБАМ. Кожную летнюю сераду а 20:15 у двары нашай камяніцы па адрасе вул. Фоксаль (Foksal) 11, вы зможаце паглядзець фільмы з Украіны, Беларусі, Грузіі і Індыі – краін, людзі з якіх складаюць усё большую групу жыхароў Варшавы. У рэпертуары аж дзевяць новых фільмаў (2017-2021 гг.), у тым ліку невядомыя раней польскаму гледачу, такія як «Вялікая індыйская кухня» („The Great Indian Kitchen”)  рэж. Чжэо Бэбі (Jeo Baby). Перад сеансамі – а 20:15, запрашаем на гутаркі з запрошанымі аўтарамі і экспертамі, якія наблізяць нам кожны з фільмаў і краіны іх паўстання.

Асноўная тэма праграмы – сучасны сацыякультурны ландшафт Украіны, Беларусі, Індыі і Грузіі. Асноўная ідэя —стварыць  прастору для міжкультурнага дыялогу з новымі жыхарамі сталіцы, а таксама сустрэч па-над падзеламі і стэрэатыпамі.

План сустрэчы:

  •     20:15 – размова з запрошанымі гасцямі
  •     21:00 – кінасеанс

Агляд завершыцца прэзентацыяй эцюдаў і кароткаметражных фільмаў, знятых студэнтамі і выпускнікамі польскіх кінашкол і курсаў Wajda School.

Мерапрыемства суправаджаецца серыяй падкастаў на тэму  міжкультурнай адукацыі, духоўных каранёў мультыкультуралізму і ўразлівасці да Іншага.

УВАХОД НА ЎСЕ ПАКАЗЫ БЯСПЛАТНЫ!

REPERTUAR SIERPIEŃ


3 ЖНІЎНЯ | БЕЛАРУСЬ
20:15 – размова з запрошанымі гасцямі | 21:00 – кінасеанс

ЧЫСТАЕ МАСТАЦТВА (2019)
рэж. Максім Швэд
д/ф, 51’

Таямнічы мастак з’яўляецца ў розных кутках Мінска. Ён разгортвае палатно і пачынае маляваць. Пад ягоным пэндзлем паўстаюць таямнічыя геаметрычныя фігуры, прастакутнікі і квадраты… А горад жыве сваім жыццём. Цікаўныя мінакі спантанна падыходзяць да мастака і пытаюцца, што ён стварае. Мужчына не раскрывае сакрэту, пытаючыся, што яны самі бачаць на палатне. Крок за крокам мы знаёмімся з мастаком бліжэй. Гэта Захар Кудзін, адзін з самых перспектыўных беларускіх жывапісцаў. Што за прастакутнікі і квадраты ён малюе і навошта…? Адказ на гэтае пытанне шмат для каго будзе нечаканым.

ЭПІТАФІЯ (2020)
рэж. Віктар Аслюк
д/ф, 28′

Беларускі некропаль. Для кагосьці гэта месца сустрэч з памерлымі сваякамі, месца для роздумаў і малітвы, нехта шукае тут слядоў мінулага, хтосьці шпацыруе, а хтосьці бавіць час… за сямейнымі бяседамі. Побач з хадакамі і сузіральнікамі паміж магіламі часам пракрадаюцца каты, з-за дрэў выглядваюць вавёркі. Могілкі, пагружаныя ў смяротную цішыню, часам ажываюць, а за ўсім назіраюць застылыя ў часе надмагільныя партрэты.
Глядзець трэйлер.

СОЙКА (2021)
рэж. Анастасія Сергіеня
м.ф, 15′

Беларуская эмігрантка Ганна жыве пад няспынным ціскам і звычайна робіць адчайныя крокі, каб здзейсніць свае творчыя мары і дасягнуць поспеху ў Нью-Ёрку. Адначасова яна стварае альтэрнатыўную гісторыю свайго жыцця, каб уразіць сваю бабулю, якая ўсё яшчэ жыве ў Беларусі.
Глядзець трэйлер.

31 ЖНІЎНЯ | БЕЛАРУСЬ
20:15 – размова з запрошанымі гасцямі | 21:00 – кінасеанс

КРЫШТАЛЬ (2018)
рэж. Дар’я Жук
м/ф, 95′
У ролях: Аліна Насібуліна, Іван Мулін, Анастасія Гарві

Гісторыя Эвеліны – маладой беларускі, якая марыць пераехаць у Чыкага, дзе яна магла б развіваць сваё захапленне хаус-музыкай. Нягледзячы на тое, што атрымаць візу ў ЗША – справа няпростая, дзяўчына, рашуча настроеная пакінуць краіну, рызыкуе і купляе на чорным рынку дэкларацыю працадаўцы аб гатоўнасці працаўладкаваць яе. «Крышталь» — гэта гісторыя пра жанчыну, але таксама і пра грамадства, якое спадзяецца на лепшую будучыню, і дзе паняцці ўласнай ідэнтычнасці і прыналежнасці яшчэ не акрэсленыя.
Глядзець трэйлер.

Партнёры Агляду: Wajda School, Фундацыя для Свабоды, Фундацыя Іншая Прастора, Таварыства сяброў Украіны, Беларускі Дом, Украіна! FF, One Caucasus, Transkaukazja.

Медыя-патроны: TVP KULTURA, часопіс KINO, FilmWeb, IMI Radio, Życie Śródmieścia.

Дафінансоўваецца са сродкаў Міністра культуры і нацыянальнай спадчыны з Фонду прамоцыі культуры – дзяржаўнага мэтавага фонду.

Projekt współfinansowany ze środków Polskiego Instytutu Sztuki Filmowej.

Obrazek posiada pusty atrybut alt; plik o nazwie PISF_log1pol.png

Opublikowano 07.07.2022

ZOBACZ RÓWNIEŻ

To już tradycyjnie miesiąc metafizycznej refleksji, którą otwiera przed nami piękno muzyki
To był wyjątkowy dzień! Mieliśmy okazję przenieść się w czasie i poznać różne regiony etnograficzne Polski.
Rozmawiamy o kulturze w trudnych czasach. O kulturze, która przechowuje „przesłanie o czymś wyższym”, jest dowodem na wartość człowieka, pokazuje, że wybory są możliwe, i która opiera się na słuchaniu
Z okazji 25. rocznicy ogłoszenia encykliki zapraszamy do przeczytania artykułu „Jan Paweł II a sprawa Galileusza” na naszym portalu JP2online